Я́ДЗЕРНАЕ ПА́ЛІВА,
рэчыва, у якім пад дзеяннем нейтронаў адбываецца дзяленне атамных ядзер з вылучэннем энергіі. Выкарыстоўваецца ў ядзерных рэактарах для ажыццяўлення ланцуговай ядзернай рэакцыі.
Як Я.п. выкарыстоўваюць уран (U) і плутоній (Pu). Толькі ядры ізатопаў 233U, 235U, 239Pu, 241Pu могуць дзяліцца нейтронамі любых энергій. У прыродзе сустракаецца 235U (першаснае Я.п.): астатнія (другаснае Я.п.) атрымліваюць у атамных рэактарах у выніку рэакцыі радыяцыйнага захопу нейтронаў т.зв. сыравіннымі ядрамі 238U і 232Th (торыю) і наступных двух β-распадаў прамежкавых ядраў. У выніку гэтых рэакцый 238U ператвараюцца ў 239Pu, а 232Th — у 233U. У некаторых тыпах рэактараў (рэактарах-размнажальніках і рэактарах-канвертарах) магчыма пашыранае ўзнаўленне Я.п. (колькасць утворанага другаснага Я.п. большае за колькасць выгаралага першаснага). Паводле
А.І.Ярашэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)